ЦЕРАХО́ЎСКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1927—62. Утвораны 4.8.1927 у Гомельскай акрузе (да 26.7.1930). Цэнтр — г.п. Церахоўка. Уключаў 39 сельсаветаў. 30.12.1927 у выніку ўзбуйнення і рэарганізацыі ў раёне зацверджана 19 сельсаветаў. З 20.2.1938 раён у Гомельскай вобл. 25.12.1962 Ц.р. скасаваны; г.п. Церахоўка і сельсаветы перададзены ў Добрушскі р-н.

т. 17, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)